Author

Yazep Salavyey

Belarusian journalist (died 1926)

occupation: journalist, politician

Язэ́п Салаве́й (? — 21 студзеня 1926, Вільня) — беларускі нацыянальны дзеяч, журналіст. Перад Першай сусветнай вайной працаваў рабочым у Вільні. Адзін з лідараў беларускага нацыянальнага руху ў акупаванай кайзераўскімі войскамі Вільні ў 1915—1918 гадах, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы, Беларускага народнага камітэта, Віленскай беларускай рады. Прафсаюзны актывіст, член «Беларускага камітэта ахвярам вайны». З сярэдзіны 1917 да канца 1918 года рэдактар газеты «Гоман». У 1924—1926 гадах быў рэдактарам заходнебеларускае палянафільскае газеты «Грамадскі Голас». Раптоўна памёр проста на вуліцы каля будынку рэдакцыі 21 студзеня 1926. Менавіта нечаканасцю смерці без афіцыйнай перадачы рэдактарскіх паўнамоцтваў тлумачыцца спыненне выхаду «Грамадскага голасу» і перайменавання яго ў «Беларускае слова». == Зноскі ==
Read more or edit on Wikipedia

Series

0

Works

0

Welcome to Inventaire

the library of your friends and communities
learn more
you are offline