Беларускім партызанам
«Беларускім партызанам» — грамадзянска-патрыятычны верш-пасланне Янкі Купалы, завершаны 19 верасня 1941 года ў Падмаскоўі, недалёка ад Каломны, у Чарнарэцкім лясніцтве. Упершыню надрукаваны ў рускім перакладзе М. Галоднага ў газеце «Красная звезда» 28 верасня 1941 года. Адзін з самых вядомых у спадчыне песняра, верш даў назву пасмяротна выдадзенаму ў 1942 годзе зборніку Я. Купалы. Меў шырокі водгук у грамадстве і фактычна стаў партызанскім гімнам. У 1942 годзе ў Казані надрукаваны як улётка. Шмат разоў перадрукоўваўся ў ваенны час, быў улёткай і плакатам, перадаваўся па радыё. Першыя радкі былі пазыўнымі радыёстанцыі «Савецкая Беларусь», якая вяла перадачы з Масквы. Аўтографы верша захоўваюцца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Source: Wikipedia (be)
Editions
Lists
There is nothing here
Work -
Comments
There is nothing here