Vitebsk People's Art School

Віцебскае народнае мастацкае вучылішча — мастацкае вучылішча горада Віцебска. 12 верасня 1918 года Калегія па справах мастацтваў і мастацкай прамысловасці НКА РСФСР прыняла пастанову аб прызначэнні Марка Шагала на пасаду ўпаўнаважанага па справах мастацтваў Віцебскай губерні. На старонках петраградскай газеты "Мастацтва Камуны" з'явіўся яго зварот да мастакоў з запрашэннем прыехаць у Віцебск для выкладання. Першымі адгукнуліся Іван Пуні, Ксенія Багуслаўская, Надзея Любавіна, Іван Цільбергз, Мсціслаў Дабужынскі. Прыём у Віцебскае мастацкае вучылішча (у дакументах яно значыцца таксама як Віцебская народная мастацкая школа, Віцебскае народнае мастацкае вучылішча) пачаўся з 11 лістапада 1918 года. 28 студзеня 1919 года адбылося афіцыйнае адкрыццё вучылішча ў памяшканні хаты былога банкіра Вішняка па вуліцы Бухарынскай, 10 (зараз — вуліца Газеты «Праўда»). Першым дырэктарам яго стаў М. В. Дабужынскі, які прапрацаваў тут са снежня 1918 па люты 1919 г.
Read more or edit on Wikipedia

main subject: Vitebsk People's Art School

0
Feedback
you are offline