Work

Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы

wd:Q42392037

«Арфаэпі́чны сло́ўнік белару́скай мо́вы» — першы поўны акадэмічны слоўнік беларускай мовы, які фіксуе правілы літаратурнага вымаўлення. Выдадзены ў 2017 годзе. У аснову рэестра арфаэпічнага даведніка, які складае больш за 117 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы», выдадзенага пад навуковай рэдакцыяй А. А. Лукашанца і В. П. Русак (Беларуская навука, 2012). Комплекснае прадстаўленне сістэмы арфаэпічных норм сучаснай літаратурнай беларускай мовы падрыхтавана спецыялістамі двух інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі. Слоўнік дае чытачу неабходныя звесткі пра вымаўленне праз падачу поўнай транскрыпцыі слоў. У транскрыпцыях пададзены як асноўныя, так і пабочныя націскі. Некаторыя словы пададзены з варыятыўным вымаўленнем. У якасці арфаэпічных норм у слоўніку ў першую чаргу замацаваны тыя варыянты вымаўлення, якія адпавядаюць традыцыям і тэндэнцыям развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пры складанні слоўніка выкарыстоўваліся распрацаваныя С. І. Лысым і Ю. С. Гецэвічам алгарытмы канвертавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у фанетычную транскрыпцыю.
Read more or edit on Wikipedia

original title: Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы
date of publication: 2017
main subject: pronunciation

Public
nothing here

editions

  • no edition found
add
add an edition without an ISBN

Welcome to Inventaire

the library of your friends and communities
learn more
Feedback
you are offline