Author

Michalo Lituanus

memoirist

occupation: memoirist, ethnologist, diplomat
position held: ambassador

Міхалон Літвін (лац.: Michalon Lituanus), магчымае сапраўднае імя Венцлаў Мікалаевіч або Міхайла Цішкевіч — аўтар трактату «Аб норавах татар, літвінаў і маскавіцян» (De moribus tartarorum, lituanorum et moscorum), які быў напісаны перад 1550, а выйшаў у свет у 1615. М. Літвін абгрунтоўваў паходжанне літоўскай арыстакратыі ад Юлія Цэзара, які, быццам, захапіў Літву і зрабіў яе правінцыяй Рыму (Гл. таксама: легенда аб Палемоне). У доказ Літвін прыводзіў падабенства лацінскай і літоўскай моў. Аўтар абураўся жорсткім стаўленнем шляхты да сялян і «чэлядзі нявольнай», крытыкаваў тагачасныя законы, паводле якіх сяляне і дробная шляхта не мелі права распараджацца сваёй маёмасцю без згоды пана, крытыкуе шляхту, якая бавіла час у корчмах, замест таго, каб бараніць дзяржаву ад крымскіх татараў.
Read more or edit on Wikipedia

Welcome to Inventaire

the library of your friends and communities
learn more
Feedback
you are offline